Аляксандр Вікенцьевіч Цімашэнка
Аляксандр Цімашэнка | |
---|---|
Дата нараджэння | 5 снежня 1958 (65 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая сфера | біяфізіка |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар біялагічных навук (1998) |
Альма-матар |
|
Вядомы як | даследчык біялагічнай ролі монааксіду азоту і лекцінаў |
Прэміі |
Алякса́ндр Віке́нцьевіч Цімашэ́нка (5 снежня 1958, Побалава, Рагачоўскі раён, Гомельская вобласць, цяпер Беларусь) — беларускі біяфізік. Доктар біялагічных навук (1998), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (2000)[1].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1980 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, дзе стаў выкладаць. У 1998 годзе абараніў доктарскую дысертацыю. У 1999 годзе перайшоў на працу ў Інстытут фотабіялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі (2000, у сааўтарстве) — за цыкл прац «Біяфізічныя механізмы функцыянальнага водгука клетак». У 2001 годзе пераехаў у Канаду[2].
Навуковая праца
[правіць | правіць зыходнік]Вывучыў біялагічную ролю монааксіду азоту, лекцінаў жывёльнага і расліннага паходжання, церазмембраннай перадачы сігналаў у здаровых і пухлінных клетках, малекулярнага ўзаемадзеяння між клеткамі[2].
Зноскі
- ↑ Даты, падзеі, людзі // Звязда : газета. — 5 снежня 2013. — № 229 (27594). — С. 8. — ISSN 1990-763x.
- ↑ а б Аляксандра Самаль. Цімашэнка Аляксандр Вікенцьевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Аляксандра Самаль. Цімашэнка Аляксандр Вікенцьевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).
- Нарадзіліся 5 снежня
- Нарадзіліся ў 1958 годзе
- Нарадзіліся ў Рагачоўскім раёне
- Супрацоўнікі Інстытута біяфізікі і клетачнай інжынерыі НАНБ
- Выкладчыкі БДУ
- Дактары біялагічных навук
- Выпускнікі БДУ
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Біяфізікі Беларусі
- Імігравалі ў Канаду з Беларусі